ваколіца.бел

грамадскі партал

Хто знішчае вулічныя знакі ў Дроздава?

У вёсцы Дроздава мясцовымі жыхарамі апошнім часам выяўлены пашкоджанні некаторых вулічных знакаў: на скрыжаванні вуліц Кветкавай, Цэнтральнай і Лугавой (каля магазіна), на вуліцы Вясновай і на Мірным завулку. Відавочна, што зроблена гэта наўмысна. У распроцоўцы дызайну знакаў прымалі ўдзел мясцовыя жыхары. На сайце drozdava.by была размешчана адмысловая апытанка. Пять чалавек трацілі свой вольны час, каб зрабіць зручнай навігацыю у весцы. Грошы на знакі выдаткаваў Бараўлянскі сельсавет. Дзівіць  такое стаўленне да агульнай маёмасці вескі.   Калі есць нейкія  звесткі наконт пашкоджанняў знакаў, пішыце,  калі ласка,  ў каментарыях.

Поделиться в facebook
Поделиться в twitter
Поделиться в vk
Поделиться в telegram