ваколіца.бел

грамадскі партал

Як марнуюцца грошы ад продажу зямельных надзелаў у Мінскім раёне?

Пытанні аб эфектыўнасці выкарыстання грошай, якія атрымліваюць мясцовыя ўлады ад продажу зямельных надзелаў у Мінскім раёне, узніклі з пачатку гэтых продажаў- прыблізна з 2007 года.

Яшчэ ў 2016 годзе жыхары вёскі Дроздава, дзе зямельныя надзелы каштуюць найдаражэй у Мінскім раёне, запыталіся ў мясцовай улады: куды выдаткаваны 600 тысяч даляраў ЗША, якія яны зарабілі на продажы мясцовай зямлі? Але адказу на пытанне не атрымалі. У сваім звароце жыхары спасылаліся на ўласныя выдаткі ў будаўніцтва вуліц і інжынернай інфраструктуры, якія ўлічаны ў кошце надзелаў.

Толькі ў Бараўлянскім сельсавеце ў гэтым годзе ўжо прададзена зямельных надзелаў на 345253 даляра ЗША.

Калі падсумаваць, то грошы ад няхітрага продажу зямельных надзелаў пры амаль нулявых выдатках пры разумным стаўленні «закрылі» бы пытанне аб недахопе дзіцячых садкоў/школ/паліклінік у Мінскім раёне.

Але не «закрылі», а, наадварот, значна абвастрылі.

Напрыклад, па меркаванню Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (ліст ад 22 красавіка 2019 года) у весцы Дроздава неабходнымі з’яўляюцца наступныя аб’екты абслугоўвання: дзіцячы садок, школа, амбулаторыя, дом культуры з бібліятэкай, аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, аддзяленне паштовай сувязі і крэдытна-фінансавая ўстанова.

Хачу засведчыць: з вышэйпералічанага нічога, акрамя невялічкай крамы, ў Дроздава, няма.

На нядаўняй сустрэчы з жыхарамі Калодзішч старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко паабяцаў, што грошы ад продажу зямельных надзелаў з аўкцыёна застануцца на фінансаванне інфраструктурных праектаў у раёне.

Але на адпаведны запыт у Бараўлянскі сельскі выканкам быў атрыманы адказ, што грошы ад продажу зямельных надзелаў будуць накіраваны на ўтрымліванне грамадзянскіх могілак, рамонт і аплату вулічнага асвятлення населеных пунктаў, адлоў бяздомных жывёл, пакос пустазелля, прыбіранне смецця на землях агульнага карыстання і гэтак далей. Выканкам паведаміў і суму выдаткаў на ўсё гэта ў 2019 годзе – 504400 рублёў.

Але калі сыходзіць з гэтых неабходных выканкаму 540000 рублёў, і сум, якія ўжо «зароблены» на продажы зямлі ў сельсавеце – 721235 рублёў, то не зразумела, што будзе з розніцай – 181 235 рублёў і які лёс чакае наступныя паступленні.

Узнікае пытанне, а колькі ж насамрэч каштуе ўсё вышэйпералічанае Бараўлянскім выканкамам добраўпарадкаванне тэрыторый?

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва мяркуе, што комплекс абслугоўвання, што па нормам павінен быць у Дроздава, будзе створаны да 2030 года.

Але да сённяшняга часу схема дзейнасці мясцовых улад «план=выкананне» не спрацоўвала. А калі дадаць грамадскай актыўнасці?.

Поделиться в facebook
Поделиться в twitter
Поделиться в vk
Поделиться в telegram