ваколіца.бел

грамадскі партал

Зварот «Спыніць самавольнае будаўніцтва ў Копішчы». Прынялі ўдзел у кампаніі 36; накіравана ў Генеральную пракуратуру 27.08.2019

Каму: Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Мы, жыхары вёскі Копішча Бараўлянскага с/с, Мінскага раёна, звяртаемся з нагоды працягу будаўніцтва дома №35 па генплане ў нашай вёсцы арганізацыяй ТАА «СІ-трэйдынг», якое мы лічым парушэннем сваіх правоў і заканадаўства Рэспублікі Беларусь.  

Будаўніцтва названага дома прызнана Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Пракуратурай Мінскай вобласці самавольным. Мінаблвыканкамам было вынесена рашэнне №917 ад 25.10.2018 на знос самавольнай будоўлі і прывядзенне надзела ў прыдатны да выкарыстання стан.

 У далейшым ТАА «СІ-трэйдынг» працягнула будаўніцтва жылога дома на падставе даручэння Прэзідэнта з умовай адлічэння часткі прыбытку арганізацыі ад такой будоўлі ў мясцовы бюджэт.

З працягам будаўніцтва не згодныя, лічым яго незаконным, сыходзячы з наступнага.

У адпаведнасці з артыкуламі 59 і 60 закона “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” а таксама артыкулам 17 закона «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», Прэзідэнту належыць права адмяняць  незаконныя рашэнні органаў мясцовага кіравання. У адпаведнасці з артыкулам 28 закона “Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь” актамі Прэзідэнта з’яўляюцца дэкрэты, указы і распараджэнні. Такім чынам, для адмены рашэнняў выканкама Прэзідэнтам неабходнымі з’яўляюцца адначасова дзве ўмовы: незаконнасць прынятага рашэння выканкамам і прыняцце пэўнага акта Прэзідэнтам. Ні першая, ні другая ўмова не выкананы, што выключае магчымасць працягу самавольнай будоўлі, але на практыцы адбываецца адваротнае.

У сувязі з вышэйнапісаным просім прыняць меры пракурорскага рэагавання, накіраваныя на выкананне рашэння Мінаблвыканкама №917 ад 25.10.2018 года пра знос самовольнай будоўлі – дома №35 у вёсцы Копішча.

Поделиться в facebook
Поделиться в twitter
Поделиться в vk
Поделиться в telegram