ваколіца.бел

грамадскі партал

Дурыбары

Ну што ж. Баба Зіна аб’явіла пра дурыбары (© БРСМ) — і панеслася.

Тэрміналогія

  • апазіцыя — цяперашнія самапрызначаныя чыноўнікі на чале з Алесям Рыгорычам, якіх ніхто не выбіраў, і невялікая колькасьць насельніцтва, што іх падтрымлівае (па ацэнках парламенцкай кампаніі — разам з адміністрацыйным рэсурсам каля 10-20%)
  • пазіцыя — я, ты, вы, мы — большасць Беларусаў.
  • дурыбары — тэрмін, выпадкова прыдуманы апазіцыйнай структурай БРСМ. Аказалася, што выбары такія і ёсць.

А цяпер да заяў на кандыдаты

  1. Адзіны ад аб’яднанай пазіцыі, якая ўсё ж да канца аб’яднацца не здолела, а пасля яшчэ і раз’ядналася. Гэта зацятыя пазіцыянеры, вядомыя вузкаму колу зацікаўленых. За пазіцыю і стойкасць сумленным павага, астатнім дуля, але ўсё ж сілы няма. Падтрымка будзе толькі ад безвыходнасці. Думаю, баба Ліда зарэгіструе.
  2. Andrey Dzmitryeu — здраднік 2010 году, паплечнік Караткевіч — падсадной качкі 2015 году, мутныя тыпы, не гавораць праўду, падыгрываюць апазіцыі. Нават калі ўявіць, што ўсё гэта былі памылкі, а не знарок, то ім проста трэба было самаліквідавацца, на заўсёды пакінуць гэтую дзейнасць і больш не ганьбіцца і не дурыць людзей. Сур’ёзнай падтрымкі ад народу не будзе, але Ліда такіх з радасцю прыме, таму вялікая верагоднасць, што будзе зарэгістраваны.
  3. Valery Tsepkalo — стваральнік ПВТ. Відаць, будзе кандыдатам ад вярхоў. Простыя людзі ад плугу не надта цямяць, што там ПВТнеПВТ, ВУПнеВУП — ім бы нешта больш прыземленае. Безумоўна, важкі кандыдат. Доўгі і яшчэ нядаўні паплечнік Алеся Рыгорыча, але нарэшце ўсвядоміў, што #чтотонетак? Гаворыць шмат правільных рэчаў, акрамя адной прынцыповай: апрача судоў і эканомікі, у нас не працуе выбарчае заканадаўства ад слова ЗУСІМ (як было на апошніх парламенцкіх дурыбарах — рэпетыцыі прэзідэнцкіх, чытаць сюды: https://xn--80aaezjgu0e.xn--90ais/?p=5168). Наўрад ці чалавек з сістэмы гэтага не ведае.
    Таму на першых секундах узнікае пытанне: ці не спойлер? Адной заявы, вядома, мала. Чалавек незнаёмы. Будзем глядзець, як ён раскрыецца. Думаю, таксама будзе з радасцю прыняты бабай Лідай у якасці канструктыўнай пазіцыі спецыяльна для тых хто не моцна ў тэме, што адбваецца, бо да пазіцыі сябе не прылічвае, але і трываць гэтую калгасную апазіцыю ва ўладзе ўжо не можа. Тыпу нарэшце годны кандыдат — пайду за яго галасаваць.
    https://www.facebook.com/100001216231629/posts/3168936513156859/
  4. Сергей Леонидович Тихановский — прадпрымальнік, але праз блогерства, я так разумею, нядаўна часова прыпыніў прадпрымальніцкую дзейнасць. Кандыдат ад нізоў, бо часта стасуецца з народам, дае слова і магчымасць расказаць пра праблемы, якія звычайна дзяржава чыніць сваім грамадзянам. У сваім блогу цягам года паказаў усё тое ж, пра што напісаў Цэпкала ў сваёй заяве, але таксама падкрэсліў і вылучыў прынцыповы момант: выбарчае заканадаўства не працуе гэтак жа, як і ўсё астатняе. Увогуле з уласнага досведу магу сказаць, што адзін сеанс назіранняў на выбарах адкрые вочы сляпому. Сяргей яго прайшоў. Тэма прагніўшай сістэмы раскрыта цалкам, але цяпер трэба план, як ратаваць краіну.
    Мне падаецца, баба Ліда не ацэніць, і будуць спрабаваць зліць любым спосабам. Тым больш ён на сутках за зімовую акцыю за незалежнасць Беларусі якраз на час рэгістрацыі кандыдатаў, а пад канец тэрміну можа і яшчэ дададуць, ужо на час збору подпісаў.
    https://www.facebook.com/118586969526655/posts/259167618801922/
  5. Кандыдаты пратэсту на чале з Мікола Статкевіч. Гэта будзе шмат невядомых шырокаму колу людзей, якім баліць за Беларусь. Адзіны план — пратэст. Дай ім моцы. Калі раптам зарэгіструюць і будуць пратэсты, то ліквідуюць імгненна. Любая малява ад прыкарытніка, зусім неабавязкова праўдзівая, што нешта было парушана — і бывай кандыдат. Таму што законы не працуюць.
  6. Напэўна будуць яшчэ якія-небудзь адшчапенцы.

Падсумуем

Трагічна!..
Трагічна, бо ўжо хочацца рыгаць ад гэтай рэчаіснасці, ад таго, на колькі адзічала і згніла гэтая апазіцыйная да нас сістэма. І я не кажу пра Алеся — з ім ужо даўно ўсё зразумела. Я пра людзей, усіх памагатых гэтай сістэмы, без якіх ён — нішто. І гэта іх свядомы выбар.
Трагічна, што год гэтага паста 2020 а не 2018 ці прынамсі 2019. Ніхто не спрацаваў на перспектыву. Самы невядомы і падазроны для мяне пакуль што нейкі Цэпкала, які з аднаго боку з вельмі прэстыжнай заслугай, а з іншага халера яго ведае чый і за што — і толькі 2 месяцы, каб неяк раскрыцца, а ён яшчэ нават і не ўсвядоміў, што выбараў няма. Ён завядзе людзей на дурыбары, ціха зліецца — і бывайце здаровы?
Трагічна, што як толькі аб’явіліся кандыдаты, іх прыхільнікі адразу засведчылі: я галасую за цябе! Як вы прагаласуеце, калі вашыя галасы не лічацца?
Трагічна, што сярод кандыдатаў ёсць здраднікі, якія прыйшлі не ратаваць Беларусь, а з нейкімі іншымі, відаць, шкурнымі мэтамі.
Трагічна…
Буэ 🤮

Поделиться в facebook
Поделиться в twitter
Поделиться в vk
Поделиться в telegram